Песня 9
Ірмос: Справядлі́ва Багаро́дзіцай мы вызнае́м Цябе́, праз Цябе́ спасёныя, Дзе́ва Чы́стая, з хара́мі бяспло́тных сіл Цябе́ веліча́ючы.
Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Не пагарджа́й пато́кам слёз маі́х, Дзе́ва, што нарадзі́ла Хрыста, Які́ выціра́е з ко́жнага тва́ру ко́жную слязу́.
Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Ра́дасцю маё сэ́рца напо́ўні, Дзе́ва, Яка́я атрыма́ла паўнату́ ра́дасці і зні́шчыла боль граху́.
Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас.
Прыста́нішчам і абаро́наю будзь, Дзе́ва, тым, хто звярта́ецца да Цябе́, сцяно́ю несакруша́льнаю, прыту́лкам, і по́крывам, і ра́дасцю.
Сла́ва Айцу, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху.
Святла́ Твайго́ праме́ннем разганя́ючы це́мру няве́дання, асвятлі́, Дзе́ва, тых, хто з паша́наю вызнае́ Цябе́ Багаро́дзіцаю.
І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь.
На ме́сцы паку́т ад не́мачы ацалі́ таго́, хто ўпаў ду́хам, Дзе́ва, з хво́рага зрабі́ўшы здаро́вым.