Завантаження...
Співпраця: admin.vira@ukr.net
Наші Телеграм-канали:

Спавяданне грахоў штодзённае

Спавяда́ю Табе́, Го́спаду Бо́гу майму́ і Тварцу́, у Свято́й Тро́іцы Адзі́наму, сла́вімаму і пакланя́емаму Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, усе́ мае́ грахі́, якія зрабі́ў я ва ўсе дні жыцця́ майго́, і ў ко́жную гадзі́ну, і ў цяпе́рашні час, і ў міну́лыя дні і но́чы, учы́нкам, сло́вам, ду́мкаю, аб'ядзе́ннем, п`я́нствам, тайнаядзе́ннем, пустасло́ўем, марко́таю, ляно́таю, пярэ́чаннем, непаслухмя́насцю, паклёпамі, асуджэ́ннем, нядба́йнасцю, самалю́бствам, сква́пнасцю, крадзяжа́мі, падма́нам, атрыма́ннем нячы́стых прыбы́ткаў, ха́барніцтвам, хці́васцю, за́йздрасцю, гне́вам, злапа́мятнасцю, няна́вісцю, карысталю́бствам і ўсі́мі маі́мі пачу́ццямі: зро́кам, слы́хам, ню́хам, сма́кам, до́тыкам і і́ншымі маі́мі граха́мі, як душэ́ўнымі, так і цяле́снымі, які́мі я Цябе́, Бо́га майго́ і Тварца́, угняві́ў і блі́жняга майго́ пакры́ўдзіў; шкаду́ючы аб гэ́тым, я прызнаю́ сябе́ вінава́тым пе́рад Табо́ю, Бо́гам маі́м, і ма́ю жада́нне пака́яцца; то́лькі, Го́спадзі Бо́жа мой, памажы́ мне, са слязьмі́ пако́рліва малю́ Цябе́; міну́лыя саграшэ́нні мае́ міласэ́рнасцю Тваёю праба́ч мне і вы́звалі ад усіх іх, што я вы́казаў пе́рад Табо́ю, бо Ты До́бры і Чалавекалю́бны.