У вибраній версії цього розділу немає
Малітва 6-я
Го́спадзі, Бо́жа наш, у Яко́га мы ве́руем і Чыё імя́ больш за ўся́кае імя́ прызыва́ем, пада́й нам пры адыхо́дзе да сну палёгку для душы́ і це́ла і засцеражы́ нас ад уся́кага летуце́ння і ад бру́днай сладастра́снасці; спыні́ памкне́нне страсце́й, пагасі́ по́лымя пажа́днасці цяле́снай. Дай нам захо́ўваць цнатлі́васць ва ўчы́нках і ў сло́вах; каб, право́дзячы дабрадзе́йнае жыццё, мы не пазба́віліся абяца́ных Тваіх дабро́т, бо Ты благаславёны на ве́кі. Амі́нь.