Завантаження...
Співпраця: admin.vira@ukr.net
Наші Телеграм-канали:
Порівняти:
⇄
Малітва 11-я, да святога Ангела ахоўніка
Малітва да Сьв. Ангела Ахоўніка вечарам

А́нгеле Хрысто́ў, ахо́ўнік мой святы́ і апяку́н душы́ і це́ла майго́, усё мне праба́ч, чым я саграшы́ў ў гэ́ты дзень, і ад уся́кай хі́трасці во́рага, які су́праць мяне́ ідзе́, збаў мяне́, каб нія́кім грахо́м не ўгняві́ў я Бо́га майго́; малі́ся ж за мяне́, грэ́шнага і недасто́йнага раба́, каб зрабі́ць мяне́ дасто́йным до́брасці і мі́ласці Усесвято́е Тро́іцы, і Ма́ці Го́спада майго́ Іісу́са Хрыста́, і ўсіх святы́х. Амі́нь.

Ангелу Хрыстоў, ахоўніча мой сьвяты, і абароньніча душы й цела майго, усё мне даруй, у чым я зграшыў сяньня, і ад усякага подступу супраціўнага мне ворага збаў мяне, каб ніякім грэхам я не ўгнявіў Бога маяго. Але маліся за мяне грэшнага й нягоднага слугу, каб праз Цябе стацца мне годным дабраты й міласьці ўсёсьвятой Тройцы і Маці Госпада майго Ісуса Хрыста, і ўсіх Сьвятых. Амін.