|
Малітва святога Іаана Дамаскіна
|
Prayer of St. John Damascene
|
|
Уладару́ Чалавекалю́бны, ці не цяпе́р ужо́ ло́жа гэ́тае мне бу́дзе труно́ю? Ці няшча́сную маю́ душу́ Ты асвятлі́ш яшчэ́ святло́м дня? Вось, труна́ перада мно́ю стаі́ць; вось, смерць чака́е мяне́. Суда Твайго́, Го́спадзі, я баю́ся, і му́кі бяско́нцай, але зла рабі́ць не перастаю́: Цябе́, Го́спада Бо́га майго́, я заўжды́ гняўлю́, і Прачы́стую Тваю́ Ма́ці, і ўсе Нябе́сныя сі́лы, і свято́га А́нгела ахо́ўніка майго́. Ве́даю, Го́спадзі, што нява́рты я чалавекалю́бства Твайго́, а ва́рты ўсяля́кага асуджэ́ння і му́кі. Але, Го́спадзі, хачу́ я ці не хачу́ — спасі́ мяне́. Бо калі пра́ведніка Ты спасе́ш, няма́ тут нічо́га вялі́кага, і калі чы́стага памі́луеш, няма́ нічо́га дзі́ўнага, бо яны́ ва́ртыя мі́ласці Тваёй. А вось на мне грэ́шным праяві́ дзі́ўную мі́ласць Тваю́, у гэ́тым пакажы́ чалавекалю́бства Тваё, і няха́й мая́ зага́ннасць не перавы́сіць Тваёй невымо́ўнай до́брасці і міласэ́рнасці, і як Ты хо́чаш, так упара́дкуй жыццё маё. |
Pointing to thy bed, say: |