Завантаження...
Співпраця: admin.vira@ukr.net
Наші Телеграм-канали:

Малітва святога Сімяона Метафраста, 3-я

Ты, Які́ дабраво́льна даў на пажы́так мне плоць Тваю́, бу́дучы агнём, што спа́львае недасто́йных, не спалі́ мяне́, Ствары́целю мой; а прайдзі́ ў чле́ны мае́, ва ўсе́ суста́вы, ва ўну́транасці *, у сэ́рца. Папалі́ це́рні ўсіх маі́х саграшэ́нняў. Душу́ ачы́сці, асвяці́ ду́мкі. Умацу́й у кале́нях но́гі мае́ *. Прасвятлі́ пяць звыча́йных пачу́ццяў. Усяго́ мяне́ прыку́й да стра́ху Твайго́. Заўжды́ абараня́й, ахо́ўвай і засцерага́й мяне́ ад усяля́кай спра́вы і сло́ва душатле́ннага. Ачы́сці, абмы́й, і ўпара́дкуй мяне́, упрыго́ж, навучы́ і прасвятлі́ мяне́. Зрабі́ мяне́ пасе́лішчам Твайго́ Адзі́нага Ду́ха, а ўжо не пасе́лішчам граху́. Каб ад мяне́, як ад Твайго́ до́ма, пасля́ прыня́цця Прыча́сця ўцяка́ў, як ад агню́, уся́кі зло́дзей, усяля́кая страсць. Як малі́твеннікаў за сябе́ я прыво́джу Табе́ ўсіх святы́х, чынанача́ллі бяспло́тных, Прадце́чу Твайго́, праму́дрых апо́сталаў, а яшчэ́ і Тваю́ Незага́нную Чы́стую Ма́ці. Іх мальбы́, прымі́, міласэ́рны Хрысце́ мой і сы́нам святла́ зрабі́ Твайго́ слугу́. Бо Ты, До́бры, — адзі́нае асвячэ́нне і святло́ душ на́шых, і Табе́ нале́жным чы́нам, як Бо́гу і Уладару́, мы ўсе́ сла́ву ўзно́сім штодзе́нь.