Малітва 5-я, да Прасвятой Багародзіцы
Прасвята́я Улады́чыца Багаро́дзіца, святло́ азмро́чанай маёй душы́, надзе́я, ахо́ва, прыту́лак, уце́ха, ра́дасць мая́! Дзя́кую Табе́, што Ты спадо́біла мяне́, недасто́йнага, прыча́снікам быць Прачы́стага Це́ла і Пачэ́снае Крыві́ Сы́на Твайго́. Ты, Яка́я нарадзі́ла І́сціннае Святло́, прасвятлі́ духо́ўныя во́чы майго́ сэ́рца; Ты, Яка́я Крыні́цу Несмяро́тнасці нарадзі́ла, ажыві́ мяне́, умярцвёнага грахо́м; Ты, Мі́ласцівага Бо́га Міласэ́рная Ма́ці, памі́луй мяне́ і дай мне замілава́нне, і скру́ху ў сэ́рцы маі́м, і пако́ру ў ду́мках маі́х, і вярта́нне з пало́ну мро́яў маі́х; і спадо́бі мяне́ да апо́шняга дыха́ння неасу́джана прыма́ць Святы́ню Прачы́стых Тайн для ацале́ння душы́ і це́ла. І дай мне слёзы пакая́ння і падзя́кі, каб я апява́ў і сла́віў Цябе́ ва ўсе дні жыцця́ майго́, бо Ты Благаславёная і Прасла́ўленая наве́кі. Амі́нь.