|
Малітва да Сьвятое Тройцы
|
Малітва да Прасвятой Троіцы
|
|
Устаўшы ад сну дзякую Табе, Трыадзіны Божа, што дзеля Твае дабраты й цярплівасьці не загневаўся Ты на мяне лянівага й грэшнага і не загубіў мяне з беззаконствамі маімі; але дзеля Свае людалюбнасьці падняў мяне, што спачываў бяз памяці, каб я ранічнаю малітваю ўслаўляў уладу Тваю. І цяпер прасьвятлі вочы духа маяго, адчыні вусны мае пазнаваць Навуку Тваю і разумець запаведы Твае, выконваць волю Тваю, і пяяць Табе зь вераю ў сэрцы, і ў песьнях услаўляць усесьвятое імя Тваё: Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін. |
Уста́ўшы ад сну, дзя́кую Табе́, Свята́я Тро́іца, што па вялі́кай Тваёй дабрыні́ і доўгацярпе́нню не загне́ваўся * Ты на мяне́, ляні́вага і грэ́шнага, і не загубі́ў мяне́ з беззако́ннямі маі́мі; паказа́ў Сваё звыча́йнае чалавекалю́бства і падня́ў мяне́, калі я ляжа́ў без па́мяці, каб я ўстаў ра́на і славасло́віў ула́ду Тваю́. І цяпе́р прасвятлі́ мае́ во́чы духо́ўныя, адкры́й мае́ ву́сны, каб мне навуча́цца сло́ву Твайму́, і разуме́ць за́паведзі Твае́, і выко́нваць во́лю Тваю́, і праслаўляць Цябе́ з удзя́чнасцю сардэ́чнай, і апява́ць усесвято́е імя́ Тваё — Айца́, і Сы́на, і Свято́га Ду́ха — цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь. |