|
Малітва хвалы да Прасьвятое Багародзіцы
|
Заканчэнне малітваў
|
|
Дастойна ёсьць запраўды славіць Цябе, Багародзіцу, заўсёды шчасьлівую, і найчыстшую, і Маці Бога нашага. Сьвятнейшую за Херувімаў і без параўнаньня слаўнейшую за Серафімаў, што нарадзіла Бога Слова, непарушаную, існую Багародзіцу Цябе ўзьвялічаем. |
Дасто́йна ёсць сапраўды́ ўблажа́ць Цябе, Багаро́дзіцу, заўжды́ блажэ́нную і найчысце́йшую і Ма́ці Бо́га на́шага. Пачэ́снейшую за Херуві́маў і непараўна́льна слаўне́йшую за Серафі́маў, што непару́шанаю нарадзі́ла Бо́га Сло́ва, І́сную Багаро́дзіцу, Цябе веліча́ем. Ад Пасхі да Узнясення замест «Дастойна ёсць» пяецца: Ангел ускліка́ў Благада́тнай: Чы́стая Дзе́ва, ра́дуйся! І зноў кажу́: ра́дуйся, Твой Сын уваскрэ́с на трэ́ці дзень з гро́бу, і мёртвых узняў Ён, лю́дзі, весялі́цеся. Свяціся, свяціся, но́вы Іерусаліме, сла́ва бо Гаспо́дняя на табе́ заззя́ла. Ліку́й сёння і весялі́ся, Сіёне. Ты ж, Чы́стая, ра́дуйся, Багаро́дзіца, аб Уваскрасе́нні Наро́джанага Табо́й. Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амінь. Го́спадзі, памілуй. (Тройчы) Го́спадзі, Іісу́се Хрысце́, Сы́не Бо́жы, дзе́ля малітваў Прачы́стай Тваёй Ма́ці, прападо́бных і багано́сных айцо́ў на́шых і ўсіх святы́х, памі́луй нас. Амі́нь. |