|
Малітвы перад сном
|
Малітвы вячэрнія
|
|
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін. (тры разы) |
У імя́ Айца́ і Сы́на і Свято́га Ду́ха. Амі́нь. |
|
Малітва пачатковая
|
Малітва пачынальная
|
|
Госпаду Ісусе Хрысьце, Сыне Божы, дзеля малітваў Прачыстае Маці Твае, прападобных і баганосных айцоў нашых, і ўсіх сьвятых, зьмілуйся над намі. Амін. Слава Табе, Божа, слава Табе. |
Го́спадзі, Іісу́се Хрысце́, Сы́не Бо́жы, дзе́ля малі́тваў Прачы́стае Твае́ Ма́ці, прападо́бных і багано́сных айцо́ў на́шых і ўсіх святы́х, памі́луй нас. Амі́нь. Сла́ва Табе́, Бо́жа наш, сла́ва Табе́. |
|
Малітва мытара
|
|
|
Божа, будзь міласьцівы мне грэшнаму(-ай). |
|
|
Малітва да Сьвятога Духа
|
Малітва Святому Духу
|
|
Уладару Нябесны... |
Цару́ Нябе́сны, Уцяшы́целю, Ду́ху і́сціны, Ты ўсю́ды прысу́тны і ўсё напаўня́еш, Ска́рбніца дабра́ і жыцця́ Пада́целю, прыйдзі́ і ўсялі́ся ў нас, і ачы́сці нас ад уся́кай нечыстаты́ і спасі́, До́бры, ду́шы на́шы. |
|
Трысьвятое
|
Трысвятое
|
|
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін. |
Святы́ Бо́жа, Святы́ Мо́цны, Святы́ Несмяро́тны, памі́луй нас. (Чытаем тройчы, робячы на сабе знак Крыжа і паясны паклон) Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь. |
|
Малітва да Прасьвятое Тройцы
|
Малітва да Прасвятой Троіцы
|
|
Прасьвятая Тройца... Госпаду памілуй. Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін. |
Прасвята́я Тро́іца, памі́луй нас; Го́спадзі, ачы́сці грахі́ на́шы; Уладару́, праба́ч беззако́нні на́шы; Святы́, наве́дай і ацалі́ не́мачы на́шы дзе́ля імя́ Твайго́. Го́спадзі, памі́луй. (Тройчы) Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь. |
|
Малітва Госпадава
|
Малітва Гасподняя
|
|
Ойча наш... |
О́йча наш, Які ёсць на нябёсах! Няха́й свяці́цца імя́ Тваё, няхай пры́йдзе Ца́рства Тваё, няха́й бу́дзе во́ля Твая́ як на не́бе, так і на зямлі́. Хлеб наш надзённы дай нам сёння; і дару́й нам даўгі́ на́шы, як і мы дару́ем даўжніка́м на́шым; і не ўвядзі́ нас у спаку́су, але збаў нас ад зло́га. |
|
Трапары вячэрнія
|
Трапары
|
|
Памілуй нас, Госпаду, памілуй нас: ніякага адказу ня сьмеючы чакаць, мы грэшныя, Табе, як уладару, гэтую малітву прыносім: памілуй нас. Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу. Госпаду памілуй нас, бо на Цябе мы надзею маем! Не загневайся на нас вельмі, і не ўспамінай беззаконстваў нашых, але глянь, і цяпер, як ласкі поўны, і збаў нас ад ворагаў нашых! Бо Ты Бог наш, а мы людзі Твае, усе стварэньні рук Тваіх, і імя Тваё клічам. Цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін. Міласэрдзя дзьверы адчыні нам, дабраслаўленая Багародзіца, каб мы, што на Цябе надзею маем, не загінулі, але збавіліся Табою ад бедаў, бо Ты спасеньне роду хрысьцянскага. Госпаду, памілуй. (12 раз) |
Памі́луй нас, Го́спадзі, памі́луй нас; бо, нія́кага апраўда́ння не знахо́дзячы, гэ́тую малі́тву Табе́ як Уладару́ мы, грэ́шныя, прыно́сім: памі́луй нас. Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Духу. Го́спадзі, памі́луй нас, бо мы на Цябе́ спадзяёмся *; не загне́вайся на нас ве́льмі і не ўспаміна́й беззако́нняў на́шых, а паглядзі́ і цяпе́р, як міласэ́рны, і збаў нас ад во́рагаў на́шых; бо Ты Бог наш і мы лю́дзі Твае́, усе — стварэ́нне рук Тваі́х і імя́ Тваё прызыва́ем. І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь. Міласэ́рнасці дзве́ры адчыні́ нам, благаславе́нная Багаро́дзіца, каб мы, ма́ючы надзе́ю на Цябе́, не загі́нулі, а каб пазба́віліся праз Цябе́ ад бед, бо Ты — спасе́нне ро́ду хрысція́нскага. Го́спадзі, памі́луй. (12 разоў) |
|
Малітва дараваньня грахоў
|
Малітва 5-я
|
|
Госпаду Божа наш, усё, што награшыў я сяньня, словам, учынкамі й думкаю, як Добры й Людалюбны, даруй мне. Пашлі Твайго Ангела Ахоўніка, які памагае мне й бароніць мяне ад усякага зла. Бо Ты Абароньнік душаў і целаў нашых і Табе мы славу ўвассылаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін. |
Го́спадзі Бо́жа наш, у чым я саграшы́ў у гэ́ты дзень сло́вам, учы́нкам і ду́мкаю, Ты, як До́бры і Чалавекалю́бны, праба́ч мне. Спако́йны сон і ціхамі́рны пада́й мне. Ангела Твайго́ ахо́ўніка пашлі́, каб ён ахіна́ў і аберага́ў мяне ад уся́кага зла, бо Ты — ахо́ўнік душ і цел на́шых, і Табе́ сла́ву ўзно́сім — Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь. |
|
Малітва Сьв. Макара Вялікага
|
Малітва 1-я, святога Макарыя Вялікага, да Бога Айца
|
|
Божа вечны, і ўладару ўсякага стварэньня, што дазволіў мне дажыць да гэтае часіны, даруй мне грахі, якія сяньня ўчынкамі, словам, або думкаю я зрабіў, і ачысьці Госпаду, у начы, што надыходзіць, супакойны сон, каб устаўшы рана з пасьцелі мае, я славіў найсьвяцейшае імя Тваё праз увесь час жыцьця маяго, і перамог ворагаў цялесных і безцялесных, што нападаюць на мяне... І збаў мяне, Госпаду, ад блудных думкаў, што занячышчаюць мяне, і пажаданьняў шкадлівых. Бо Тваё ёсьць уладарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін. |
Бо́жа ве́чны і Цару́ ўсяго́ стварэ́ння, Ты спадо́біў мяне́ дажы́ць да гэ́тай гадзі́ны; праба́ч мне грахі́, што я зрабі́ў ў гэ́ты дзень учы́нкам, сло́вам і ду́мкаю, і ачы́сці, Го́спадзі, прыгне́чаную маю́ душу́ ад уся́кай нечыстаты́ пло́ці і ду́ху. І дай мне, Го́спадзі, у гэ́тую ноч спако́йны сон, каб, уста́ўшы з майго́ ўбо́гага ло́жа, я рабіў уго́днае прасвято́му і́мені Твайму́ ва ўсе дні жыцця́ майго́ і перамага́ў во́рагаў, якія напада́юць на мяне́, пло́цкіх і бяспло́тных. І пазба́ў мяне, Го́спадзі, ад ма́рных ду́мак, якія апага́ньваюць мяне́, і ад нячы́стых жада́нняў. Бо Тваё ёсць Ца́рства, і сі́ла, і сла́ва — Айца́, і Сы́на, і Свято́га Ду́ха цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь. |
|
Малітва Сьв. Анціёха
|
Малітва 2-я, святога Антыёха, да Госпада нашага Іісуса Хрыста
|
|
Уседзяржыцелю, Слова Войчае, адзіна дасканалы Ісусе Хрысьце, дзеля вялікага міласэрдзя Твайго, ніколі не пакідай мяне, слугі Твайго, але заўсёды прабывай ува мне, Ісусе, добры пастыру Тваіх авечак, не аддай мяне злобе зьмяінай і жаданьням Сатаны, бо насеньне ўпадку ўва мне ёсьць. Таму Ты, Госпаду Божа, адзіна годны ўсякае хвалы, Уладару Сьвяты, Ісусе Хрысьце, ахіні мяне ўва сьне вечным Сьвятлом, Духам Тваім Сьвятым, Каторым Ты асьвеціў вучняў Тваіх. Дай, Госпаду, і мне, нягоднаму рабу Тваяму спасеньне Тваё на пасьцелі маёй: прасьвятлі розум мой сьвятлом мудрасьці Сьвятога Евангельля Твайго, душу любоўю сьвятога Крыжа Твайго, сэрца чысьцінёю Словаў Тваіх, цела маё Тваёю жарсьцяй бязжарстнаю, думку маю Тваёю пакораю напоўні, і падымі мяне ў належны час на слаўленьне Цябе. Бо Табе адзінаму ўсякая хвала й слава разам з Беспачатным Айцом Тваім, і з Прасьвятым Духам па век веку. Амін. |
Уседзяржы́целю, Сло́ва Айца́, Ты, бу́дучы Сам даскана́лым, Іісу́се Хрысце́, дзе́ля вялі́кай міласэ́рнасці Тваёй ніко́лі не пакіда́й мяне́, раба́ Твайго́, а заўжды́ ўва мне застава́йся. Іісу́се, до́бры Па́стыру Тваіх аве́чак, не адда́й мяне́ мяце́жнаму зме́ю і на во́лю сатаны́ не пакі́нь мяне́, бо насе́нне пагі́белі ёсць ува мне. Ты ж, Го́спадзі Бо́жа пакланя́емы, Цару́ Святы́ Іісу́се Хрысце́, ахава́й мяне́ ў час сну незгаса́льным святло́м — Ду́хам Тваі́м Святы́м, Які́м Ты асвяці́ў Сваіх ву́чняў. Дай, Го́спадзі, і мне, недасто́йнаму рабу́ Твайму́, спасе́нне Тваё на ло́жы маі́м: прасвятлі́ ро́зум мой святло́м разуме́ння свято́га Ева́нгелля Твайго́, душу́ — любо́ўю да Крыжа́ Твайго́, сэ́рца — чысцінёю сло́ва Твайго́, це́ла маё — Тваі́мі паку́тамі бясстра́снымі, ду́мку маю́ Тваёю пако́рлівасцю ахава́й і падымі́ мяне́ ў нале́жны час, каб я славасло́віў Цябе́. Бо Ты найбо́льш прасла́ўлены з Беспача́тным Тваі́м Айцо́м і з Прасвяты́м Ду́хам на ве́кі. Амі́нь. |
|
Малітва да Прасьвятое Багародзіцы
|
Малітва 9-я, да Прасвятой Багародзіцы, Пятра Студзійскага
|
|
Добрага Ўладара Добрая Маці, Прачыстая й Дабраслаўленая Багародзіца Марыя, пашлі на несупакойную душу маю міласьць Сына Твайго й Бога нашага, і Тваімі малітвамі ўзьвядзі мяне на шлях дабра, каб я рэшту жыцьця свайго без заганы прайшоў, і Табою рай здабыў, Багародзіца Дзева, адзіна Чыстая й Дабраслаўленая. |
Да Цябе́, Прачы́стай Бо́жай Ма́ці, прыпада́ючы, я, акая́нны, малю́ся: Ты ве́даеш, Цары́ца, што я безупы́нна грашу́ і гняўлю́ Сы́на Твайго́ і Бо́га майго́, і хаця́ шматразо́ва ка́юся, але лжы́вым перад Бо́гам ака́зваюся, і ка́юся са стра́хам: ці не паразі́ць мяне́ ўжо Гаспо́дзь, а по́тым зноў то́е са́мае раблю́; ве́даючы гэ́та, Улады́чыца мая́ Спада́рыня Багаро́дзіца, малю́, каб Ты памі́лавала, каб умацава́ла і до́брае рабі́ць каб дапамагла́ мне. Бо Ты ве́даеш, Улады́чыца мая́ Багаро́дзіца, што я ца́лкам ненаві́джу мае́ ліхі́я ўчы́нкі і ўсім разуме́ннем люблю́ зако́н Бо́га майго́; але не ве́даю, Спада́рыня Прачы́стая, чаму́ я люблю́ то́е, што ненаві́джу, і ад до́брага адступа́ю. Не дапуска́й, Прачы́стая, каб мая́ во́ля здзяйсня́лася, бо няго́дная яна́, а няха́й бу́дзе во́ля Сы́на Твайго́ і Бо́га майго́: няха́й Ён мяне́ спасе́ і наста́віць на ро́зум, і дасць благада́ць Свято́га Ду́ха, каб ад гэ́тага ча́су я пакі́нуў ліхі́я спра́вы і дале́й жыў па за́паведзях Сы́на Твайго́, Яко́му нале́жыць уся́кая сла́ва, паша́на і ўла́да з Беспача́тным Яго́ Айцо́м, і Прасвяты́м, і До́брым, і Жыватво́рчым Яго́ Ду́хам цяпе́р і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь. |
|
Малітва да Сьв. Ангела Ахоўніка вечарам
|
Малітва 11-я, да святога Ангела ахоўніка
|
|
Ангелу Хрыстоў, ахоўніча мой сьвяты, і абароньніча душы й цела майго, усё мне даруй, у чым я зграшыў сяньня, і ад усякага подступу супраціўнага мне ворага збаў мяне, каб ніякім грэхам я не ўгнявіў Бога маяго. Але маліся за мяне грэшнага й нягоднага слугу, каб праз Цябе стацца мне годным дабраты й міласьці ўсёсьвятой Тройцы і Маці Госпада майго Ісуса Хрыста, і ўсіх Сьвятых. Амін. |
А́нгеле Хрысто́ў, ахо́ўнік мой святы́ і апяку́н душы́ і це́ла майго́, усё мне праба́ч, чым я саграшы́ў ў гэ́ты дзень, і ад уся́кай хі́трасці во́рага, які су́праць мяне́ ідзе́, збаў мяне́, каб нія́кім грахо́м не ўгняві́ў я Бо́га майго́; малі́ся ж за мяне́, грэ́шнага і недасто́йнага раба́, каб зрабі́ць мяне́ дасто́йным до́брасці і мі́ласці Усесвято́е Тро́іцы, і Ма́ці Го́спада майго́ Іісу́са Хрыста́, і ўсіх святы́х. Амі́нь. |
|
Малітва да Прасьвятое Багародзіцы
|
Кандак Багародзіцы
|
|
Найслаўнейшая Вечнадзева, Маці Хрыста Бога, прынясі нашую малітву Сыну Твайму й Богу нашаму, каб Ён спас Табою душы нашыя. Уся мая надзея на Цябе, Маці Божая, захавай мяне пад пакровам Тваім. Багародзіца Дзева, не адкінь мяне грэшнага, што прагне дапамогі Твае й Твайго заступніцтва: бо на Цябе надзея душы мае, памілуй мяне. |
Табе́, найвышэ́йшай Ваяво́дзе, у го́нар перамо́гі мы, зба́ўленыя ад бед рабы́ Твае́, Багаро́дзіца, падзя́ку ўзно́сім; Ты ж, ма́ючы моц неперамо́жную, ад уся́кіх нас бед вызваля́й, каб мы ўскліка́лі да Цябе́: ра́дуйся, Няве́ста, Яка́я застала́ся Дзе́ваю. Найслаўне́йшая Вечнадзе́ва, Ма́ці Хрыста́ Бо́га, прынясі́ на́шу малі́тву Сы́ну Твайму́ і Бо́гу на́шаму, каб Ён спас праз Цябе́ ду́шы на́шы. Усё спадзява́нне маё на Цябе́ ўсклада́ю, Ма́ці Бо́жая, захава́й мяне́ пад по́крывам Тваі́м. Багаро́дзіца Дзе́ва, не пагарджа́й мно́ю грэ́шным, які патрабу́е Тваёй дапамо́гі і Твайго́ засту́пніцтва, бо на Цябе́ спадзяе́цца душа́ мая́, і памі́луй мяне́. |
|
Малітва Сьв. Яньнікія
|
Малітва святога Іаанікія
|
|
Спадзяваньне маё — Айцец, прыпынак мой — Сын, пакроў мой — Дух Сьвяты. Тройца Сьвятая, слава Табе. |
Спадзява́нне маё — Айце́ц, прыста́нішча маё — Сын, по́крыва маё — Дух Святы́; Тро́іца Свята́я, сла́ва Табе́. |
|
Заканчэньне малітваў
|
Заканчэнне малітваў
|
|
Закончыць гэтак: Дастойна ёсьць... Слава Айцу, і Сыну, і Духу Сьвятому, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін. Госпаду памілуй. (тры разы) Госпаду Ісусе Хрысьце, дзеля малітваў Прачыстае Маці Твае, і ўсіх Сьвятых, памілуй нас. У ймя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на векі вечныя. Амін. (тры разы) |
Дасто́йна ёсць сапраўды́ ўблажа́ць Цябе́, Багаро́дзіцу, заўжды́ Блажэ́нную і Найчысце́йшую, і Ма́ці Бо́га на́шага. Пачэ́снейшую за Херуві́маў і непараўна́льна слаўне́йшую за Серафі́маў, што непару́шанаю нарадзі́ла Бо́га Сло́ва, І́сную Багаро́дзіцу, Цябе́ веліча́ем. Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь. Го́спадзі, памі́луй. (Тройчы) Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Сы́не Бо́жы, дзе́ля малі́тваў Прачы́стае Твае́ Ма́ці, прападо́бных і багано́сных айцо́ў на́шых і ўсіх святы́х памі́луй нас. Амі́нь. |
|
Перад адыходам да сну
|
|
|
Пасьля гэтага, калі ўжо йдзеш спаць, ахіні тры разы знакам крыжа сваю пасьцель, і маліся: |
|
|
Малітва да Пачэснага Крыжа
|
|
|
Атулі мяне, Госпаду, сілаю Пачэснага й Жыцьцятворнага Крыжа Твайго, і захавай мяне ад усякага ліха. |
|
|
У рукі Твае, Госпаду
|
Калі адыходзіш да сну
|
|
У рукі Твае, Госпаду Ісусе Хрысьце, Божа мой, аддаю дух мой. Ты-ж дабраслаў мяне, Ты мяне памілуй, і жыцьцё вечнае дай мне. Амін. |
Калі адыходзіш да сну, гавары: У ру́кі Твае́, Го́спадзі Іісу́се Хрысце́, Бо́жа мой, аддаю́ дух мой. Ты ж мяне благаславі́, Ты мяне́ памі́луй і жыццё ве́чнае дай мне. Амі́нь. |