Завантаження...
Співпраця: admin.vira@ukr.net
Наші Телеграм-канали:
У вибраній версії цього розділу немає

Сьвятыя Таінствы

ТАЙНСТВА, гэта такое сьвяшчэннае дзеяньне, у часе якога Госпад Бог нявідома пасылае ласку й сілу Прасьвятога Духа таму, над кім гэтае сьвяшчэннае дзеяньне дзеецца. Сьвятыя Тайнствы ўстанавіў Сам Ісус Хрыстос, Сын Божы, Сваім хростам на Ярдане, Сваімі заклікамі да каяньня, Сваёю прысутнасьцю й цудам на вясельлю ў Кане Галілейскай, асабліва-ж Сваёю Тайнаю Вячэраю, і пераданьнем Боскае ўлады Свае сьвятым Апосталам дараваць грахі людзям. Сьвятыя Тайнствы, гэта тыя цудоўныя сяродкі, даныя нам Богам Сынам, якія дазваляюць кожнаму з нас стацца ўлюбнікам, сьвятым.

Сваімі малітвамі й добрымі ўчынкамі мы імкнемся да задзіночаньня з Богам. Але гэтага мы ня зможам сваімі сіламі. Таму Ісус Хрыстос, Спас наш устанавіў у Сваёй Царкве Сьвятыя Тайнствы, як помач нам у нашым дасканаленьні.

У Сьв. Тайнстве хросту мы, ласкаю Духа Сьвятога й вадою змываем зь сябе наш грэх першародны, і нараджаемся духова, каб стацца слугамі Ісуса Хрыста.

Таму, гэты вялікі дар Божы, на які мы яшчэ не заслужылі, але атрымалі ад Бога пры хросьце, маем бязупынна трымаць і разьвіваць сілаю свайго собскага духа. Мы маем множыць усе нашыя здатнасьці, якія мы атрымалі ад Госпада Бога, Айца нашага Нябеснага. Але, ці мы запраўды іх памнажаем? Нажаль, мы памалу пачынаем грашыць, асабліва тады, калі ад родных і хросных бацькоў не атрымалі належнага хрысьцянскага ўзгадаваньня.

І грахі нашыя "вырастаюць вышэй галавы нашай", і ўратаваць сябе самі мы ўжо ня можам, як ня можам "выцягнуць сябе за валасы з вады". Аднак, для адчаю тут няма месца, бо гэта прадбачыў Спас наш у Сваім Сьв. Тайнстве КАЯНЬНЯ-СПОВЕДЗІ й Сьв. ПРЫЧАСЬЦЯ.

Ён, як Бог і Чалавек ведае ўсе цяжкасьці сямейнага жыцьця, ды вялікія абавязкі бацькоў пры ўзгадаваньню дзяцей сваіх. Ён прыйшоў з дапамогаю: Сьв. Тайнствам ШЛЮБУ-СУЖЭНСТВА, у якім дае Сваю адумысную ласку для пабожнага хрысьцянскага сямейнага жыцьця.

Цяжка хворы чалавек сьмерці спадзяецца, із страхам бачыць, як часта й дрэнна грашыў у жыцьці сваім, як зьняважаў Дабрату Божую. І тут Госпад Міласэрны сьпяшыць яму з дапамогаю: Сваім Сьв. Тайнствам АЛЕЯПАМАЗАНЬНЯ... У вапошнюю часіну праяўляе ласку Сваю, бо ўсім жадае спасьціся.