|
Малітва за блізкіх і крыўдзіцеляў
|
Малітва
|
|
Тым, што нас ненавідзяць і крыўдзяць, даруй Госпаду, Людалюбівы. Тым, што дабро робяць, памнож іхнае дабро. Братом і сваяком нашым даруй, каб іхныя просьбы аб спасеньні прывялі іх у жыцьцё вечнае. Хворых адведай і ўздараві іх. Тымі, што на морах, кіруй. З тымі, што ў падарожжах, спадарожнічуй. Хрысталюбовым уладам памагай. Тым, што нам памагаюць і нас любяць, грахі даруй. Тым, што просяць нас памаліцца за іх, памілуй подле вялікае міласьці Твае. Успомні, Госпаду, адыйшоўшых айцоў і братоў нашых, і супакой іх у сьветласьцях аблічча Твайго. Успомні, Госпаду, братоў нашых, што ў палоне, і вызваль іх ад усякае бяды. Успомні, Госпаду, тых, што прыносяць добры плод і дабро чыняць у сьвятых Тваіх цэрквах, выслухай іхныя просьбы аб спасеньню, і дай ім жыцьцё вечнае. Успомні, Госпаду, і нас, пакорных, грэшных і нягодных слугаў Тваіх, і прасьвятлі наш розум сьветлам мудрасьці Твае, і настаў нас на шлях запаведаў Тваіх, малітвамі Прачыстае Ўладаркі нашае Багародзіцы й Вечнадзевы Марыі, і ўсіх Тваіх сьвятых. Бо Ты дабраслаўлены на векі вечныя. Амін. |
Ненаві́снікам і крыўдзі́целям на́шым праба́ч, Го́спадзі Чалавекалю́бны. Дабрачы́нцам дабро́ ўчыні́. Брата́м і сваяка́м на́шым задаво́ль іх прашэ́нні, які́я вяду́ць да спасе́ння, і дай ім жыццё ве́чнае. Няду́жых наве́дай і ацале́нне ім дай. Ты́мі, што на мо́ры, кіру́й. Падаро́жным спадаро́жнічай. Правасла́ўным хрысція́нам дапамажы́ ў барацьбе́. Тым, хто слу́жыць нам і мі́луе нас, грахо́ў адпушчэ́нне дай. Тых, што запаве́далі нам, недасто́йным, малі́цца за іх, памі́луй па вялі́кай Тваёй мі́ласці. Памяні́, Го́спадзі, ране́й спачы́лых айцо́ў і брато́ў на́шых і ўпако́й іх там, дзе ззя́е святло́ аблі́чча Твайго́. Памяні́, Го́спадзі, брато́ў на́шых паланёных і вы́звалі іх ад уся́кае бяды́. Памяні́, Го́спадзі, ахвярада́ўцаў і дабрачы́нцаў у святы́х Тваі́х цэ́рквах, задаво́ль іх прашэ́нні, які́я вяду́ць да спасе́ння, і дай ім жыццё ве́чнае. Памяні, Го́спадзі, і нас, прыгне́чаных, і грэ́шных, і недасто́йных рабо́ў Тваіх, і прасвятлі́ наш ро́зум святло́м пазна́ння Цябе́, і скіру́й нас на шлях за́паведзяў Тваі́х па малі́твах Прачы́стай Улады́чыцы на́шай Багаро́дзіцы і Вечнадзе́вы Мары́і і ўсіх Тваі́х святы́х, бо Ты благаславёны на ве́кі вяко́ў. Амі́нь. |