Завантаження...
Співпраця: admin.vira@ukr.net
Наші Телеграм-канали:
У вибраній версії цього розділу немає

Малітва 1 да Прасвятой Багародзіцы

Цары́ца мая́ найдабрэ́йшая, надзе́я мая́, Багаро́дзіца, прыту́лак для сіро́т і абаро́нніца падаро́жных, гаро́тных ра́дасць, пакры́ўджаных атулі́целька! Ты ба́чыш маю́ бяду́, Ты ба́чыш маё го́ра; дапамажы́ мне як не́мачнаму, скіру́й мяне́ на шлях як падаро́жнага. Кры́ўду маю́ Ты ве́даеш, вы́звалі з яе́, як жада́еш, бо няма́ ў мяне́ і́ншае дапамо́гі, апро́ч Цябе́, ні і́ншае абаро́нніцы, ні до́брае суцяша́льніцы, акрамя́ Цябе́, о, Багама́ці, бо Ты захава́еш мяне́ і ату́ліш на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.