Малітва 7-я, да Прасвятой Багародзіцы
Апява́ю благада́ць тваю́, Улады́чыца, малю́ Цябе́: ро́зум мой благада́ццю адары́. Хадзі́ць пра́вільна мяне́ навучы́ — шля́хам Хрысто́вых за́паведзяў. Нядрэ́мнасць ў спе́ве ўмацу́й, марко́тны сон адганя́ючы. Звя́занага ланцуга́мі грэхападзе́нняў малі́твамі Тваі́мі вы́звалі, Боганяве́ста. Уначы́ мяне́ і ўдзень ахо́ўвай, ад ваяўні́чых во́рагаў рату́ючы мяне́. Ты, Яка́я Жыццяда́целя — Бо́га нарадзі́ла, мяне́, памерлага ад страсцей, ажыві. Ты, Яка́я святло́ невячэ́рняе * нарадзі́ла, душу́ маю́ асле́плую прасвятлі́. О, дзіво́сны хо́рам Уладара́, до́мам Ду́ха Бажэ́ственнага мяне́ ўчыні́. Ты, Яка́я Ле́кара нарадзі́ла, вы́лечы душы́ маёй шматгадо́выя стра́сці. Мяне́, жыццёваю бу́раю захо́пленага, на сцяжы́ну пакая́ння скіру́й. Урату́й мяне́ ад агню́ ве́чнага, ад чарвяка́ лю́тага і та́ртара *. Не ўчыні́ ра́дасці для дэ́манаў з мяне́, у мно́гіх граха́х вінава́тага. Но́вым зрабі́ мяне́, змарне́лага ад неадчува́льных, Найчысце́йшая, саграшэ́нняў. Далёкім ад му́кі уся́кай пакажы́ мяне́ і Уладара́ ўсіх умалі́. Нябе́сных мне дасягну́ць ра́дасцей з усі́мі святы́мі спадо́бі. Прасвята́я Дзе́ва, пачу́й го́лас няго́днага раба́ Твайго́. Дай лі́цца сляза́м маі́м, Прачы́стая, душы́ маёй нечыстату́ ачышча́ючы. Сто́гны ад сэ́рца прыно́шу Табе́ няспы́нна: падтрыма́й, Улады́чыца. Малі́твенае служэ́нне маё прымі́ і Бо́гу міласэ́рнаму прынясі́. Вышэ́йшая за Ангелаў, узнімі́ мяне́, не да́ўшы са све́там змяша́цца мне. Светлано́сная За́сень нябе́сная, духо́ўную благада́ць на мяне́ скіру́й. Ру́кі ўзніма́ю і адкрыва́ю забру́джаныя нечыстато́й ву́сны для ўсхвале́ння, Найчысце́йшая. Ад душатле́нных мяне́ напа́даў пазба́ў, стара́нна ўмаля́ючы Хрыста́, Яко́му паша́на і паклане́нне нале́жаць цяпе́р і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.