Малітва 10-я, да Прасвятой Багародзіцы
Прасвята́я Улады́чыца мая́, Багаро́дзіца, святы́мі Тваі́мі і ўсёмагу́тнымі малі́твамі адгані́ ад мяне́, пако́рлівага і няшча́снага раба́ Твайго́, марко́ту, няпа́мятлівасць, неразу́мнасць, нядба́йнасць і ўсе нячы́стыя, злы́я і кашчу́нскія ду́мкі з бе́днага майго́ сэ́рца і з азмро́чанага ро́зуму майго́; і пагасі́ по́лымя страсце́й маіх, бо я ўбо́гі і няшча́сны. І пазба́ў мяне́ ад шматлі́кіх згу́бных успамі́наў і наме́раў, і ад усіх учы́нкаў злых вы́звалі мяне́. Бо Цябе благаслаўля́юць усе ро́ды, і сла́віцца найпачэ́снейшае імя́ Тваё на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.