Завантаження...
Співпраця: admin.vira@ukr.net
Наші Телеграм-канали:
У вибраній версії цього розділу немає

Малітвы пасля падзякі

Цяпе́р адпуска́еш Ты раба́ Твайго́, Уладару́, паво́дле сло́ва Твайго́, з мі́рам, бо ўба́чылі во́чы мае́ спасе́нне Тваё, яко́е Ты прыгатава́ў пе́рад аблі́ччам усіх наро́даў — святло́ для асве́ты язы́чнікаў і сла́ву наро́да Твайго́ Ізра́іля.

Святы́ Бо́жа, Святы́ Мо́цны, Святы́ Несмяро́тны, памі́луй нас. (Тройчы).

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Прасвята́я Тро́іца, памі́луй нас; Го́спадзі, ачы́сці грахі́ на́шы; Уладару́, праба́ч беззако́нні на́шы; Святы́, наве́дай і ацалі́ не́мачы на́шы дзе́ля імя́ Твайго́.

Го́спадзі, памі́луй. (Тройчы).

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

О́йча наш, Які́ ёсць на нябёсах! Няха́й свяці́цца імя́ Тваё, няхай пры́йдзе Ца́рства Тваё, няха́й бу́дзе во́ля Твая́ як на не́бе, так і на зямлі́. Хлеб наш надзённы дай нам сёння; і дару́й нам даўгі́ на́шы, як і мы дару́ем даўжніка́м на́шым; і не ўвядзі́ нас у спаку́су, але збаў нас ад зло́га.

Свяшчэ́ннік: Бо Тваё ёсць Ца́рства, і сі́ла, і сла́ва — Айца́, і Сы́на, і Свято́га Ду́ха — цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.