Малітва святога Іаана Залатавуста
Верую, Го́спадзі, і вызнаю́, што Ты сапраўды Хрысто́с, Сын Бо́га Жыво́га, што Ты прыйшо́ў у свет грэ́шных спасці, з якіх першы — я. Яшчэ́ верую, што гэ́та — Само́ Прачыстае Цела Тваё і гэ́та — Сама Пачэ́сная Кроў Твая. Таму малюся Табе: памілуй мяне і прабач правіннасці мае, во́льныя і міжво́льныя, у сло́вах, у справах, свядо́мыя і несвядо́мыя; і спадо́бі мяне неасу́джана прычасціцца Прачыстых Тваіх Тайн для адпушчэ́ння грахо́ў і для жыцця вечнага. Амінь.