Псалом 22
Гаспо́дзь — Па́стыр мой; я ні ў чым не бу́ду мець няста́чы: Ён па́свіць мяне́ на зялёных ні́вах, на ці́хія во́ды во́дзіць мяне́, падмацо́ўвае душу́ мае́, накіро́ўвае мяне́ на сце́жкі пра́ўды дзе́ля імя́ Свайго́. Калі́ я пайду́ на́ват далі́наю смяро́тнага це́ню, не збаю́ся зла, бо Ты са мно́ю; Тваё жазло́ і Твой по́сах — яны́ суцяша́юць мяне́. Ты прыгатава́ў для мяне́ трапе́зу на вача́х во́рагаў маі́х; нама́сціў але́ем галаву́ маю́; ча́ша мая́ перапо́ўнена. Так, до́брасць і мі́ласць [Твая] няха́й спадаро́жнічаюць мне ва ўсе дні жыцця́ майго́, і я бу́ду жыць у до́ме Гаспо́днім мно́гія дні.