Завантаження...
Співпраця: admin.vira@ukr.net
Наші Телеграм-канали:

Псалом 115

Я ве́раваў і таму́ каза́ў: я мо́цна прыгне́чаны. Я сказа́ў неабду́мана: уся́кі чалаве́к ілжы́вы. Чым я аддзя́кую Го́спаду за ўсе Яго дабрадзе́йствы мне? Чашу спасе́ння прыму́ і імя́ Гасподняе прызаву. Абяца́нні свае́ Го́спаду я вы́канаю пе́рад усі́м наро́дам Яго. Дарага́я ў вача́х Гаспо́дніх смерць святы́х Яго! О, Го́спадзі! я раб Твой, я раб Твой і сын рабы́ Тваёй; Ты разарва́ў кайданы́ мае́. Табе́ прынясу́ ахвя́ру хвалы́, і імя́ Гаспо́дняе прызаву́. Абяца́нні свае́ Го́спаду я вы́канаю пе́рад усі́м наро́дам Яго́, у двара́х до́ма Гаспо́дняга, пасяро́д цябе́, Іерусалі́ме.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Алілуія, алілуія, алілуія, слава Табе, Бо́жа. (Тройчы, з паклонамі)