Завантаження...
Співпраця: admin.vira@ukr.net
Наші Телеграм-канали:

Вербніца (сьпеў 1)

Агульнае ўваскрашэньне перад Тваймі мукамі прыракаючы, падняў зь мёртвых Лазара Хрысьце Божа. Таму і мы, як юнакі, нясучы азнакі перамогі, Табе, Пераможцу сьмерці, запяём: Гасанна ў вышшу! Дабраслаўлены, што йдзе ў імя Госпадава!