|
Сімвал веры
|
Сымбаль Праваслаўнае Веры
|
|
1 Ве́рую ў Адзі́нага Бо́га Айца́, Уседзяржы́целя, Тварца́ не́ба і зямлі́, усяго́ ба́чнага і няба́чнага. 2 І ў адзі́нага Го́спада Іісу́са Хрыста́, Сы́на Бо́жага, Адзінаро́днага, ад Айца́ наро́джанага пе́рад усі́мі вяка́мі; Святло́ ад Святла́, Бо́га і́сціннага ад Бога і́сціннага, наро́джанага, не ство́ранага, адзінасу́тнага з Айцо́м, праз Яко́га ўсё ста́лася. 3 Які́ дзе́ля нас, людзе́й, і дзе́ля на́шага спасе́ння сышо́ў з нябёс і ўцяле́сніўся ад Ду́ха Свято́га і Дзе́вы Мары́і, і стаў чалаве́кам. 4 Быў распя́ты за нас пры По́нціі Піла́це, і паку́таваў, і быў пахава́ны. 5 І ўваскрэ́с на трэ́ці дзень зго́дна з Піса́ннем. 6 І ўзышо́ў на нябёсы, і сядзі́ць правару́ч Айца́. 7 І зноў пры́йдзе ў сла́ве судзі́ць жывы́х і мёртвых, і Яго Ца́рству не бу́дзе канца́. 8 І ў Ду́ха Свято́га, Го́спада, Жыватво́рчага, што ад Айца́ зыхо́дзіць, што з Айцо́м і Сы́нам ра́зам пакланя́емы і сла́вімы, што гавары́ў праз праро́каў. 9 У адзі́ную Святу́ю Сабо́рную і Апо́стальскую Царкву́. 10 Вызнаю́ адно́ хрышчэ́нне для адпушчэ́ння грахо́ў. 11 Чака́ю ўваскрасе́ння мёртвых 12 і жыцця́ бу́дучага ве́ку. Амі́нь. |
[1] Веру ў Вадзінага Бога Айца, Уседзяржыцеля, Тварца Неба й зямлі, усяго відзімага й нявідзімага. [2] І ўвадзінага Госпада Ісуса Хрыста, Сына Божага, Адзінароднага, ад Айца роджанага перад усімі вякамі: Сьвятло ад Сьвятла, Бога праўдзівага, нястворанага але народжанага, аднаістнага з Айцом, праз Якога ўсё сталася. [3] Дзеля нас людзей, і дзеля нашага спасеньня што зыйшоў зь Нябёсаў, і ўцелесьненага праз Духа Сьвятога й Дзевы Марыі, і ўчалапечанага. [4] Укрыжаванага за нас пры Понцкім Пілаце, і цярпеўшага, і пахаванага. [5] І ўваскрослага на трэйці дзень згодна з Пісаньнем. [6] Узыйшоўшага ў Нябёсы, і сядзячага праваруч Айца. [7] Маючага зноў прыйсьці ў славе, судзіць жывых і памерлых. Ягонаму-ж уладарству ня будзе канца. [8] І ў Духа Сьвятога, Госпада жыцьцетворчага, ад Айца зыходзячага, з Айцом і Сынам супакланяльнага й слаўленага, што гаварыў праз прарокаў. [9] І ў Вадзіную, Сьвятую, Саборную, і Апостальскую Царкву. [10] Вызнаю адзіны хрост на збаўленьне ад грахоў. [11] Чакаю ўваскрасеньня памерлых, [12] І жыцьця будучага часу. Амін. |