Завантаження...
Співпраця: admin.vira@ukr.net
Наші Телеграм-канали:
Порівняти:
⇄
Малітва 5-я, св. Васілія Вялікага
Prayer V, of St. Basil the Great

Го́спадзі Уседзяржы́целю, Бо́жа сіл * і ўся́кае пло́ці, Ты ў вышы́нях жыве́ш і на нізі́ны * спагляда́еш, сэ́рцы і ду́мкі назіра́еш і я́сна ве́даеш та́йны чалаве́чыя, Беспача́тнае і Вечнаі́снае Святло́, што не ма́е змяне́ння і не дае́ це́ню! Ты Сам, Неўміру́чы Цару́, прымі́ мале́нні на́шы, які́я мы ў цяпе́рашні час, спадзеючы́ся на мно́ства шчо́драсцей Тваіх, нячы́стымі ву́снамі прыно́сім Табе́, і дару́й нам праві́ннасці на́шы, учы́неныя на́мі дзе́яннем, сло́вам і ду́мкаю, свядо́ма ці несвядо́ма; і ачы́сці нас ад уся́кае нечыстаты́ пло́ці і ду́ха. І дай нам з нядрэ́мным сэ́рцам і цвяро́заю ду́мкаю ўсю ноч цяпе́рашняга жыцця́ прайсці́ ў чака́нні прышэ́сця све́тлага і сла́ўнага дня Адзінаро́днага Твайго́ Сы́на, Го́спада і Бо́га і Спасі́целя на́шага Іісу́са Хрыста́, калі́ са сла́ваю Суддзя́ ўсіх пры́йдзе ко́жнаму адда́ць паво́дле ўчы́нкаў яго; каб не ў ляжа́нні і ляно́це, а нядрэ́мнымі і на нага́х, у выкана́нні за́паведзяў Яго * мы былі́ зно́йдзены, гато́выя ўвайсці́ з Ім у ра́дасць і ў Бажэ́ственны хо́рам сла́вы Яго, дзе святку́ючых го́лас несціха́ны і невымо́ўная асало́да сузіра́льнікаў невыка́знага хараства́ аблі́чча Твайго́. Бо Ты — і́сціннае Святло́, Яко́е прасвятля́е і асвяча́е ўсё, і Цябе́ апява́е ўсё стварэ́нне на ве́кі вяко́ў. Амі́нь.

Almighty Lord God, who dost receive from thy heavenly powers the thrice-holy hymn, receive also from me, thine unworthy servant, this song of the night, and grant me every year of my life and at every hour to send up glory to thee, Father, Son, and Holy Spirit, now and ever, and unto ages of ages. Amen.