Завантаження...
Співпраця: admin.vira@ukr.net
Наші Телеграм-канали:
Порівняти:
⇄
Канон, глас 2
Канон, глас 2
Песня 1
Пісня 1

Прыхо́дзьце, лю́дзі, заспява́ем пе́сню Хрысту́ Бо́гу, Які раздзялі́ў мо́ра і правёў наро́д, вы́звалены Ім з ра́бства егі́пецкага, бо Ён прасла́віўся.

Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.

Хле́бам для жыцця́ ве́чнага і ацале́ннем ад усяля́кіх хваро́б няха́й бу́дуць мне Це́ла Тваё Свято́е, міласэ́рны Го́спадзі, і Пачэ́сная Кроў Твая́.

Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.

Апага́нены спра́вамі непрысто́йнымі, я, няшча́сны, недасто́йны прычашчэ́ння Твайго́ Прачы́стага Це́ла і Бажэ́ственнай Крыві́, Хрысце́, але спадо́бі мяне́ яго́.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.

(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).

Багародзічны: Благаславе́нная Боганяве́ста, зямля́ ўрадлі́вая, што ўзрасці́ла для све́ту няўро́блены і спасі́цельны Ко́лас. Спадо́бі мяне́, спажыва́ючы Яго, спасці́ся.

Ірмос: Грядіть, люди, співаємо пісню Христу Богові, що розділив море і наставив людей, звільнивши їх від рабства єгипетського, бо Він прославився.

Приспів: Серце чисте створи в мені, Боже, і духа праведного віднови в нутрі моєму.

Хлібом, що подає вічне життя і що зціляє від багатьох різноманітних недугів, нехай буде мені, Милосердний Господи, Тіло Твоє і Дорогоцінна Кров Твоя.

Приспів: Не відкинь мене від лиця Твого і Духа Твого Святого не відніми від мене.

Осквернений непристойними ділами, я, окаянний, недостойний причащання Твого Пречистого Тіла та Божественної Крови, Христе, але сподоби мене його.

Приспів: Пресвята Богородице, спаси нас.

Благословенна Богоневісто, земле плодовита, що зростила неораний та спасенний для світу Колос. Сподоби мене спастись, приймаючи Його в їжу.

Песня 3
Пісня 3

На ка́мені ве́ры ўмацава́ўшы мяне́, Ты адкры́ў ву́сны мае́ на во́рагаў маі́х, бо ўзра́даваўся дух мой, спява́ючы: няма́ тако́га свято́га, як Бог наш, і няма́ пра́веднага, акрамя́ Цябе́, Го́спадзі.

Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.

Дай мне, Хрысце́, кро́плі слёз для ачышчэ́ння ад бру́ду майго́ сэ́рца, каб, добрасумле́нна ачы́шчаны, я з ве́раю прыступі́ў і са стра́хам да прычашчэ́ння Бажэ́ственных, Уладару́, Даро́ў Тваі́х.

Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.

Няха́й бу́дуць мне, Чалавекалю́бец, Прачы́стае Це́ла Тваё і Бажэ́ственная Кроў для адпушчэ́ння саграшэ́нняў, для супо́льнасці са Святы́м Ду́хам, для жыцця́ ве́чнага, для вызвале́ння ад паку́т і бед.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.

(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).

Багародзічны: Прасвята́я Трапе́за Хле́ба жыцця́, Які з не́ба па мі́ласці сышо́ў і све́ту но́вае жыццё дае́, спадо́бі цяпе́р і мяне́ недасто́йнага са стра́хам спажы́ць Яго́ і быць жывы́м.

Ірмос: Утвердивши мене на камені віри, зміцнив Ти уста мої на ворогів моїх, і дух мій звеселився, коли заспівав: “Нема святішого за Бога нашого, й немає праведнішого за Тебе, Господи”.

Дай мені, Христе, краплі сліз, що очищають нечистоту мого серця, щоб благою совістю очищений з вірою і страхом приступив я до причащення Божественних Дарів Твоїх, Владико.

Чоловіколюбче, нехай буде для мене Пречисте Тіло Твоє і Божественна Кров на прощення провин, на спілкування з Святим Духом, на життя вічне, Чоловіколюбче, та на звільнення від страждань і скорбот.

Пресвята Трапезо Хліба життя, що з милосердя з неба зійшов і світові нове життя подав, сподоби й мене, недостойного, зі страхом спожити Його та бути живим.

Песня 4
Пісня 4

Прыйшо́ў не пасла́ннік, не Ангел, а Сам Гаспо́дзь, Які ўцяле́сніўся ад Дзе́вы і спас усяго́ мяне́, чалаве́ка. Таму ўскліка́ю да Цябе́: сла́ва сі́ле Тваёй, Го́спадзі.

Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.

Дзе́ля нас уцяле́сніўшыся, Мнагамі́ласцівы, Ты пажада́ў быць зако́латым, як аве́чка, за грахі́ людскі́я, таму́ малю́ Цябе́: і мае́ ачы́сці саграшэ́нні.

Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.

Ацалі́ ра́ны душы́ маёй, Го́спадзі, і ўсяго́ асвяці́, і спадо́бі, Уладару́, мяне́, няшча́снага, прычасці́цца Та́йнай Тваёй Бажэ́ственнай Вячэ́ры.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.

(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).

Багародзічны: Умі́ласціў і да мяне́, Улады́чыца, Наро́джанага Табо́ю, і захава́й мяне́, раба́ Твайго́, чы́стым і беззага́нным, каб, прыма́ючы духо́ўны жэ́мчуг, я асвяці́ўся.

Ірмос: Прийшов Ти не заступник і не ангел, а сам Господь, від Діви втілений, і спас Ти всього мене чоловіка; тому до Тебе взиваю: “Слава силі Твоїй, Господи”.

Заради нас втілившись, Многомилостивий, Ти захотів бути заколеним, як вівця, за гріхи людські. Тому я молю Тебе: очисти і мої провини.

Зціли рани моєї душі, Господи, і всього освяти, і сподоби, Владико, мене окаянного причаститись Тайної Твоєї Божественної Вечері.

Умилостив і до мене Народженого Тобою, Владичице, і збережи мене, раба Твого, чистим та без порочним, щоб мені освятитися, приймаючи духовний бісер.

Песня 5
Пісня 5

Святла́ Пада́целю і вяко́ў Тво́рца, Го́спадзі, у святле́ Тваі́х за́паведзяў наста́ў нас, бо апрача́ Цябе́ і́ншага бо́га мы не зна́ем.

Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.

Як сказа́ў Ты, Хрысце́, так няха́й і бу́дзе нікчэ́мнаму рабу́ Твайму́: будзь ува мне, як абяца́ў Ты, бо я ем Тваё Це́ла Бажэ́ственнае і п'ю Кроў Тваю́.

Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.

Сло́ва Бо́жае і Бо́жа, жар Це́ла Твайго́ няха́й бу́дзе мне, азмро́чанаму, для прасвятле́ння і Кроў Твая́ — для ачышчэ́ння апага́ненай душы́ маёй.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.

(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).

Багародзічны: Мары́я, Ма́ці Бо́жая, духмя́насці свяшчэ́нная сялі́ба, Тваі́мі малі́твамі зрабі́ мяне́ вы́браным сасу́дам, каб мне прычасці́цца Святы́нь Сы́на Твайго́.

Ірмос: Світла Подателю і віків Творче, Господи, у світлі заповідей Твоїх настав нас, бо крім Тебе іншого бога не знаємо.

Як Ти сказав, Христе, так нехай буде і для мене, вбогого Твого раба, перебувай у мені, як Ти обіцяв, бо ось я споживаю Твоє Божественне Тіло і п’ю Кров Твою.

Слово Боже і Боже, палаюча вуглина Твого Тіла нехай буде для мене, затьмареного, на просвіту і Кров Твоя на очищення оскверненої моєї душі.

Маріє, Мати Божа, священний храм пахощів, Твоїми молитвами вчини мене вибраною посудиною, щоб мені причаститися святинь Сина Твого.

Песня 6
Пісня 6

У бе́здані грахо́ў патана́ючы, я клі́чу неспасці́жную бе́здань Тваёй міласэ́рнасці: ад пагі́белі, Бо́жа, урату́й мяне́.

Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.

Ро́зум, душу́ і сэ́рца, а такса́ма і це́ла маё асвяці́, Спасі́цель, і спадо́бі, Уладару́, прыступі́ць да стра́шных Тайн неасу́джана *.

Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.

Няха́й аддалю́ся я ад страсце́й і атрыма́ю памнажэ́нне Тваёй благада́ці і ўмацава́нне жыцця́ праз прычашчэ́нне Святы́х Тваі́х Тайн, Хрысце́.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.

(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).

Багародзічны: Бо́жа, Свято́е Сло́ва Бо́жае, асвяці́ ўсяго́ мяне́, які прыступа́е цяпе́р да Бажэ́ственных Тваі́х Тайн па малі́твах Свято́й Ма́ці Тваёй.

Ірмос: У безодні гріховній потопаючи, благаю незбагненну безодню милосердя Твого: від тління, Боже, мене відведи.

Розум, душу і серце, а також і тіло моє освяти, Спасе, і сподоби, Владико, приступити до страшних Тайн неосудно.

Нехай звільнюсь я від пристрастей та нехай дістану примноження благодаті Твоєї та зміцнення життя через причащання святих Твоїх Тайн, Христе.

Боже, Слово Боже, Святе, освяти всього мене, що приступаю нині до Божественних Твоїх Тайн по молитвах Твоєї Святої Матері.

Кандак, глас 2

Не пазба́ў мяне́, Хрысце́, магчы́масці прыня́ць цяпе́р Хлеб — Це́ла Тваё і Бажэ́ственную Тваю́ Кроў, няха́й не бу́дзе мне, няшча́снаму, на асуджэ́нне прычашчэ́нне Прачы́стых і Стра́шных Тваі́х Тайн, Уладару́, а няха́й бу́дзе мне на жыццё ве́чнае і бессмяро́тнае.

Песня 7

Залато́й ста́туі праму́дрыя дзе́ці не паклані́ліся, а са́мі пайшлі́ ў аго́нь і баго́ў іхніх абсмяя́лі; пасяро́д по́лымя яны спява́лі, і арасі́ў іх Ангел. Пачу́та ўжо малі́тва ву́снаў ва́шых.

Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.

Прычашчэ́нне Тваі́х бессмяро́тных Тайн, Хрысце́, няха́й бу́дзе мне цяпе́р крыні́цаю дабро́т: святла́, жыцця́, душэ́ўнага спако́ю, спо́сабам дасягне́ння вышэ́йшай Бажэ́ственнай дабрадзе́йнасці і прымнажэ́ння яе, каб я праслаўля́ў Цябе́, адзі́ны До́бры.

Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.

Няха́й вы́звалюся я ад страсце́й і ад во́рагаў, ад няго́д і ўся́кай бяды́, прыступа́ючы цяпе́р з трымце́ннем, любо́ўю і благагаве́ннем да Тваі́х, Чалавекалю́бец, бессмяро́тных і Бажэ́ственных Тайн; і спадо́бі спява́ць Табе́: благаславёны Ты, Го́спадзі, Бо́жа айцо́ў на́шых.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.

(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).

Багародзічны: Спасі́целя Хрыста́ Ты неспасці́жна ро́зуму нарадзі́ла, ад Бо́га благада́ццю адо́раная, малю́ Цябе́ цяпе́р я, раб Твой, Чы́стую нячы́сты: мяне́, які ма́е цяпе́р прыступі́ць да Прачы́стых Тайн, ачы́сці ўсяго́ ад нечыстаты́ пло́ці і ду́ху.

Песня 8

Бога, Які сышо́ў у печ во́гненную да яўрэ́йскіх дзяце́й і по́лымя ператвары́ў у расу́, апява́йце, стварэ́нні, як Го́спада, і ўзно́сьце на ўсе вякі́.

Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.

Нябе́сных і стра́шных і святы́х Тваі́х Тайн, Хрысце́, і Бажэ́ственнай Тваёй і Та́йнай Вячэ́ры цяпе́р удзе́льнікам быць і мяне́ спадо́бі, адча́йнага, Бо́жа, Спасі́целю мой.

Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.

Звярну́ўшыся да Тваёй міласэ́рнасці, До́бры, я са стра́хам ускліка́ю да Цябе́: ува мне будзь, Спасі́целю, а я ў Табе́, як сказа́ў Ты, бо, вось, спадзеючы́ся на мі́ласць Тваю́, я ем Це́ла Тваё і п'ю Кроў Тваю́.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.

(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).

Багародзічны: Я трымчу́, прыма́ючы аго́нь: як бы мне не згарэ́ць, як воск і як трава́. О, стра́шная та́йна! О, міласэ́рнасць Бо́жая! Як я, прах, прычашча́юся Бажэ́ственнага Це́ла і Крыві́ і станаўлю́ся нятле́нным?

Песня 9

Сын беспача́тнага Ба́цькі, Бог і Гаспо́дзь, уцяле́сніўшыся ад Дзе́вы, яві́ўся нам, каб прасвятлі́ць азмро́чаных і сабра́ць рассе́яных. Таму́ ўсі́мі апява́емую Багаро́дзіцу мы веліча́ем.

Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.

Вось Хрысто́с, спажыва́йце і глядзі́це: Гаспо́дзь, ста́ўшы не́калі такі́м, як мы, і дзе́ля нас адно́йчы Сябе́ прынёсшы ў ахвя́ру Айцу́ Свайму́, пастая́нна зако́лваецца, асвяча́ючы прыча́снікаў.

Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.

Прычашчэ́ннем Свяшчэ́нных Тайн няха́й асвячу́ся я, Уладару́, душо́ю і це́лам, няха́й прасвятлю́ся, няха́й спасу́ся, няха́й ста́ну до́мам Тваі́м, ма́ючы Цябе́, Дабрадзе́ю Мнагамі́ласцівы, пасе́леным ува мне з Айцо́м і Ду́хам.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Духу.

(Або: Вярні́ мне ра́дасць спасе́ння Твайго́ і Ду́хам улада́рным умацу́й мяне́).

Няха́й бу́дуць мне, Спасі́целю мой, Це́ла Тваё і Найпачэ́снейшая Кроў як аго́нь, што вынішча́е лес грахо́ў і спа́львае це́рні страсце́й, і як святло́, што ўсяго́ мяне́ прасвятля́е, каб я пакланя́ўся Бажаству́ Твайму́.

І цяпе́р, і заўсёды, і на ве́екі вяко́ў. Амі́нь.

(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).

Багародзічны: Бог уцяле́сніўся ад чы́стай крыві́ Тваёй. Таму́ ко́жнае пакале́нне апява́е Цябе́, Улады́чыца, і мно́ства ду́хаў сла́вяць, бо праз Цябе́ яны́ я́сна ўба́чылі Таго́, Хто улада́рыць над усі́мі, ў чалаве́чай прыро́дзе.