|
Трапары 12 сьвятаў
|
Тропарі й Кондаки дванадесятих свят і свята Пасхи українською
|
|
Раство Хрыстовае (сьпеў 4)
|
Різдво Христове
|
|
Раство Тваё, Хрысьце Божа наш, зазьзяла людзтву сьвятло розуму: праз яго зоркам служачы зоркаю навучаны, Табе кланяціся сонцу праўды й Цябе зьведаць з далі ўсходу, Госпаду слава Табе. Кандак (сьпеў 3) |
|
|
Хрост Госпадаў — Вадохрышча (сьпеў 1)
|
Хрещення Господне (Богоявлення, Водохреща)
|
|
У Ярдане калі Ты хрысьціўся, Госпаду, Тройцы выявілася сьветчаньне: бацькаўскі бо голас сьветчыў аб Табе называючы Цябе Найлюбшым сынам, а Дух у стані голуба абвесьціў сказанаму пацьверджаньне. Зьяўляйся Хрысьце Божа й людзтва асьвячай, слава Табе. |
|
|
Спатканьне Госпадава (сьпеў 4)
|
Стрітення Господнє
|
|
Радуйся Дабрадатная Багародзіца Дзева, із Цябе бо зазьзяла сонца праўды Хрыстос Бог наш, які асьвячае сутных у цемры: весяліся й старча праведны, прымаючы на рукі Вызвольніка душ нашых, што падае нам уваскрашэньне. |
2 лютого (15 лютого) |
|
Дабравешчаньне (сьпеў 4)
|
Благовіщення Пресвятої Богородиці
|
|
Сяньня чало нашага спасеньня й з прадвечнага Тайнства выяўленьне, Сын Божы сынам Дзевы становіцца, і Гаўрыіл дабрату дабравесьціць. Таму і мы зь ім запяём Багародзіцы: радуйся Дабрадатная Госпад з Табою! |
25 березня (7 квітня) |
|
Вербніца (сьпеў 1)
|
Вхід Господній у Єрусалим (Вербна Неділя)
|
|
Агульнае ўваскрашэньне перад Тваймі мукамі прыракаючы, падняў зь мёртвых Лазара Хрысьце Божа. Таму і мы, як юнакі, нясучы азнакі перамогі, Табе, Пераможцу сьмерці, запяём: Гасанна ў вышшу! Дабраслаўлены, што йдзе ў імя Госпадава! |
в неділю перед Пасхою |
|
Ушэсьце — Узьнясеньне (сьпеў 4)
|
Вознесіння Господнє
|
|
Ты ўзьнёсься ў славе, Хрысьце Божа наш, узрадаваў вучняў прарачэньням Сьвятога Духа абвешчаным ім папярэднім дабраслаўленьнем: Ты бо ёсьць Сын Божы Вызвольнік сьвету. |
|
|
Сёмуха (сьпеў 8)
|
День Пресвятої Тройці (Трійця, П’ятидесятниця, Зелені Свята)
|
|
Дабраслаўлены Ты, Хрысьце Божа наш, што мудрымі рыбакоў выявіў, паслаўшы ім Сьвятога Духа, ды тымі злавіў сусьвет, Людалюбча слава Табе. |
|
|
Адмяненьне Госпадава (сьпеў 7)
|
Преображення Господнє (Другий Спас, Яблучний Спас)
|
|
Адмяніўся Ты на гары, Хрысьце Божа, паказаў вучням Сваім славу Тваю бо можаш. Хай засьвеціць нам грэшным сьвет Твой прадвечны, малітвамі Багародзіцы Сьвятладальніку, слава Табе. |
|
|
Усьпеньне Багародзіцы (сьпеў 1)
|
Успіння Пресвятої Богородиці (Перша Пречиста)
|
|
У растве дзеўства захавала Ты, ва ўсьпеньні сьвету ня пакінула Ты Багародзіца: перанеслася к жыцьцю Маці запраўднага Жыцьця і малітвамі Тваймі вызваляй ад сьмерці душы нашыя. |
|
|
Раство Багародзіцы (сьпеў 4)
|
Різдво Пресвятої Богородиці (Друга Пречиста)
|
|
Раство Тваё, Багародзіца Дзева, радасьць абвесьціла ўсяму сьвету, бо з Цябе зазьзяла сонца праўды: Хрыстос Бог наш і разьняў праклён, даў дабраслаўленьне й зьніштожыў сьмерць, падаў нам жыцьцё вечнае. |
|
|
Узьдзьвіжаньне Крыжа (сьпеў 1)
|
Воздвиження Хреста Господнього (Здвиження, Здвиг)
|
|
Спасі Госпаду, людзей Сваіх, і дабраслаў багацьце Тваё, перамогу над супраціўнымі нам даруй і Сваім Крыжам барані Сваё жыхарства. |
|
|
Уход у сьвятыню Багародзіцы (сьпеў 4)
|
Введення у храм Пресвятої Богородиці
|
|
Сяньня дабражаданьня Божага першавыяўленьне, і людзей спасеньня прадказаньне, у сьвятыню Божу Вечна Дзева яўляецца, і Хрыста ўсім першавяшчае. Тое й мы голасна запяём: радуйся апекі Божае выкананьне. |
|
|
Новы Год — каляндарны (сьпеў 2)
|
|
|
Усякага твору Ўдзельніку, часы й годы ў Сваёй уладзе што ўлажыў, дабраслаў пачын году дабраты Свае, Госпаду ахавай у міры старонку нашу й места Сваё, малітвамі Багародзіцы, і спасі нас. |
|
|
Пакровы (сьпеў 4)
|
|
|
Сяньня добрыя людзі сьветла сьвяткуем аслоненыя Тваім Багамаці прыходам і на Твой гледзячы ясны воблік, пабожна клічам: пакрый нас чыстым Тваім пакровам і збаў нас ад усякага зла, молячы Сына Твайго, Хрыста Бога нашага, спасі душы нашы. |
|
|
Вялікдзень
|
Світле Христове Воскресіння (Пасха, Паска, Великдень)
|
|
Хрыстос уваскрос ізь мёртвых, сьмерцю сьмерць парваў і сутным у грабох жыцьцё ўсім даў. І нам дараваў жыцьцё вечнае, пакланяемся Яго трыдзеннаму ўваскрашэньню. |