Завантаження...
Співпраця: admin.vira@ukr.net
Наші Телеграм-канали:
Попередня
Попередня

Песня 1

Прыхо́дзьце, лю́дзі, заспява́ем пе́сню Хрысту́ Бо́гу, Які раздзялі́ў мо́ра і правёў наро́д, вы́звалены Ім з ра́бства егі́пецкага, бо Ён прасла́віўся.

Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.

Хле́бам для жыцця́ ве́чнага і ацале́ннем ад усяля́кіх хваро́б няха́й бу́дуць мне Це́ла Тваё Свято́е, міласэ́рны Го́спадзі, і Пачэ́сная Кроў Твая́.

Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.

Апага́нены спра́вамі непрысто́йнымі, я, няшча́сны, недасто́йны прычашчэ́ння Твайго́ Прачы́стага Це́ла і Бажэ́ственнай Крыві́, Хрысце́, але спадо́бі мяне́ яго́.

Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.

(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).

Багародзічны: Благаславе́нная Боганяве́ста, зямля́ ўрадлі́вая, што ўзрасці́ла для све́ту няўро́блены і спасі́цельны Ко́лас. Спадо́бі мяне́, спажыва́ючы Яго, спасці́ся.

Попередня
Попередня