Песня 6
У бе́здані грахо́ў патана́ючы, я клі́чу неспасці́жную бе́здань Тваёй міласэ́рнасці: ад пагі́белі, Бо́жа, урату́й мяне́.
Сэ́рца чы́стае ствары́ ўва мне, Бо́жа, і дух пра́ўды аднаві́ ўнутры́ мяне́.
Ро́зум, душу́ і сэ́рца, а такса́ма і це́ла маё асвяці́, Спасі́цель, і спадо́бі, Уладару́, прыступі́ць да стра́шных Тайн неасу́джана *.
Не адкі́нь мяне́ ад аблі́чча Твайго́ і Ду́ха Твайго́ Свято́га не адымі́ ад мяне́.
Няха́й аддалю́ся я ад страсце́й і атрыма́ю памнажэ́нне Тваёй благада́ці і ўмацава́нне жыцця́ праз прычашчэ́нне Святы́х Тваі́х Тайн, Хрысце́.
Сла́ва Айцу́, і Сы́ну, і Свято́му Ду́ху, і цяпе́р, і заўсёды, і на ве́кі вякоў. Амі́нь.
(Або: Прасвята́я Багаро́дзіца, спасі́ нас).
Багародзічны: Бо́жа, Свято́е Сло́ва Бо́жае, асвяці́ ўсяго́ мяне́, які прыступа́е цяпе́р да Бажэ́ственных Тваі́х Тайн па малі́твах Свято́й Ма́ці Тваёй.